Інфекцыя, выкліканая сапсаванымі дынямі: 13 чалавек загінулі ў ЗША

Найбольш уразлівыя да заражэння людзі з аслабленай імуннай сістэмай: цяжарныя жанчыны, нованароджаныя і пажылыя.

28.09.2011 / 09:39

У ЗША ўзрасла колькасць ахвяраў інфекцыі, якая была выкліканая, як мяркуюць санітарныя службы, сапсаванымі дынямі: на дадзены момант 13 чалавек загінулі ад інфекцыі,
паведамляе CNN.

Паводле звестак Reuters, заразіліся яшчэ 72 чалавекі.

Як мяркуюць навукоўцы, інфекцыя можа быць выклікана анаэробнай бактэрыяй Listeria monocytogenes. Найбольш уразлівыя да заражэння гэтай бактэрыяй людзі з аслабленай імуннай сістэмай: цяжарныя жанчыны, нованароджаныя і пажылыя.

CNN, Reuters