Фотафакт: У самым цэнтры Віцебска назіралі рэдкую птушку — вялікую белую чаплю

30.09.2011 / 13:19

29 верасня ў вусці Віцьбы можна была назіраць прыгожую птушку — вялікую белую чаплю, якая, не звяртаючы ўвагі на людзей, лавіла рыбу.

Вялікая белая чапля занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі, а ў 2008 годзе была аб'яўлена птушкай года. Для нашай краіны яна — пералётная, зімуе ў Афрыцы або Міжземнамор'і.