Просім паведамляць, дзе ў кіёсках замала «Нашай Нівы»

28.12.2011 / 14:50

Каб палепшыць размеркаванне газет у шапіках «Белсаюздруку» просім чытачоў паведаміць нумары кіёскаў, дзе газету немагчыма купіць або дзе яе разбіраюць занадта хутка. Паводле маркетынгавых нормаў, у вялікіх гарадах хоць адзін асобнік газеты мусіць быць у продажы аж да моманту выхаду новага нумара.

У цэлым за 2011 год рознічны продаж «Нашай Нівы» выраслі. Дакладныя звесткі пра дынаміку мы збярэм неўзабаве.

Нагадаем чытачам папяровага выдання: пасля прачытання, калі ласка, закідайце свой асобнік у першую-лепшую скрынку суседзям. Або перадавайце сваякам, каб і яны чыталі.

Новы нумар можна набыць ў Мінску па абедзе, а ў рэгіёнах — з раніцы чацвярга. Нагадаем: канец года — час падпісацца на «Нашу Ніву». Пра ўмовы падпіскі чытайце тут.

NN.BY