Ці добра жывуць вайскоўцы і міліцыянеры? — працяг тэмы

28.12.2011 / 14:55

Вялізны розгалас выклікаў артыкул "Ці добра жывуць вайскоўцы і міліцыянеры?" Дзякуй усім за водгукі і каменты. Многія супрацоўнікі сілавых структур паведамляюць, што рэальны заробак у міліцыі яшчэ ніжэйшы за названы ў артыкуле.

Мы хацелі б і далей паднімаць праблемы сілавых структур, параўноўваць сістэму іх працы і яе ацэнкі з вопытам еўрапейскіх краін і Расіі. Калі ласка, дасылайце свае ідэі і прапановы, давайце кантакты, калі Вы гатовы пагаварыць з журналістамі на гэтую тэму на э-пошту nn@nn.by або скайп nashaniva.

Рэд.