Лукашэнка падарыў дзіцячай бальніцы ў Астрашыцкім Гарадку кнігі і бібліятэчнае абсталяванне

28.12.2011 / 15:46

Фота БелТА

Аляксандр Лукашэнка 28 снежня наведаў Рэспубліканскую дзіцячую бальніцу медыцынскай рэабілітацыі ў Астрашыцкім Гарадку.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, кіраўнік дзяржавы перадаў у дар бальніцы бібліятэку дзіцяча-юнацкай літаратуры, якая складаецца больш як з 5 тыс. кніг і неабходнага бібліятэчнага абсталявання. Для дзяцей таксама быў арганізаваны салодкі стол і навагодняе прадстаўленне з удзелам артыстаў Белдзяржцырка.

Плануецца, што 29 і 30 снежня Лукашэнка наведае сацыяльныя ўстановы для дзяцей.

У прэс-службе нагадалі, што ў Беларусі з 12 снежня па 12 студзеня праходзіць дабрачынная акцыя «Нашы дзеці», удзел у якой бяруць кіраўнікі рэспубліканскіх дзяржорганаў, аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама, банкаў, прадпрыемстваў, прадстаўнікі бізнесу.