Надзвычайную сітуацыю ў Бразіліі абвясцілі больш за 80 гарадоў — фота

У Бразіліі гінуць жывёлы і рыбы з-за незвычайна сухога надвор'я.

04.01.2012 / 15:42

Рэжым надзвычайнай сітуацыі з-за засухі абвясцілі 32 гарады ў паўднёвым бразільскім штаце Рыа-Грандэ-ду-Сул, паведамляе прэс-служба Грамадзянскай абароны.

Паводле звестак ведамства, колькасць ападкаў у снежні была на 60% ніжэйшая за норму. У выніку ў гэтым рэгіёне, які спецыялізуецца на жывёлагадоўлі і вырошчванні зернявых, зафіксаваны неўраджай і высокая смяротнасць жывёлаў і рыб, пацярпелі каля 70% земляў.

У той жа час суседні паўднёвы ўсход Бразіліі пакутуе ад моцных залеваў і навадненняў. У выніку дажджоў, якія ідуць з канца кастрычніка, больш за 9000 чалавек пазбаўленыя жытла.