У Мінску з-за піратэхнікі згарэлі 4 балконы жылога дома — фота

Здарэнне адбылася на вуліцы Гінтаўта, пажарныя эвакуявалі 23 чалавека.

08.01.2012 / 12:10

Фота 112.by.

Фота 112.by.

Чатыры балконы і часткова жылы пакой былі пашкоджаны агнём у жылым доме №40 на вуліцы Гінтаўта ў Мінску ўвечары 7 студзеня. Асноўная версія ўзнікнення пажару — выкарыстанне піратэхнікі. На момант узгарання ў кватэрах, дзе былі пашкоджаныя балконы, жыхары адсутнічалі. Пажарныя эвакуявалі 23 жыхары пад’езда.