Дзяржслужачым дазволяць рэдагаваць дакументы на смартфонах і планшэтах

08.02.2012 / 14:30

У Беларусі плануецца рэалізаваць магчымасць удалёнай працы дзяржслужачых са службовымі дакументамі, паведаміў намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Мікалай Струкаў.

Дзяржслужачы зможа атрымаць доступ да дакументаў з дапамогай ноўтбука, планшэта або смартфона, азнаёміцца з імі, паставіць свой электронны лічбавы подпіс і г.д. «Мы ўжо правялі выпрабаванні: тэхнічна ўсё працуе. Праўда, пакуль не ў поўнай меры вырашана пытанне бяспекі інфармацыі. Зараз яно актыўна прапрацоўваецца», — падкрэсліў намеснік міністра.

Суразмоўца удакладніў, што для выпрабаванняў былі абраныя тэхналогіі бесправаднога шырокапалоснага доступу (3G), якія дазваляюць прадставіць удалёны доступ да неабходных дакументаў. Разам з тым гэта можна будзе рэалізаваць і з выкарыстаннем іншых тэхналогій.

«За кошт рэалізацыі гэтага праекта ваенны або дыпламат зможа за мяжой працаваць з дакументамі, створанымі ў Беларусі і прызначанымі для службовага карыстання», — падкрэсліў Мікалай Струкаў.