Беларусь можа абмежаваць пастаўкі сыру з Украіны
08.02.2012 / 17:18
Беларусь можа абмежаваць пастаўкі сыру з Украіны па прыкладзе Расіі. Пра гэта заявіла журналістам першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Надзея Каткавец 8 лютага ў Мінску.
Як паведамілі расійскія і ўкраінскія агенцтвы са спасылкай на кіраўніка Росспажыўнагляду Генадзя Анішчанку, з учарашняга дня ў Расіі ўведзены забарона на ўвоз сыроў некаторых украінскіх вытворцаў. «З аўторка мяжа будзе для іх закрытая», — заявіў ён. У
«Не выключана, што мы падтрымаем рашэнне расійскіх службаў абмежаваць увоз сыроў з Украіны на тэрыторыю Беларусі», — сказала Каткавец. Паводле яе слоў, найбліжэйшым часам адбудзецца нарада беларускіх ветэрынарных службаў, на якой будзе абмяркоўвацца гэта пытанне.