Інфляцыя з пачатку сакавіка склала 0,8%

З прадуктаў найбольш падаражэла піва — на 2,8%.

16.03.2012 / 18:41

Індэкс спажывецкіх коштаў на тавары і платныя паслугі насельніцтву, паводле падлікаў Нацыянальнага статыстычнага камітэта, за перыяд з пачатку месяца да сярэдніх цэнаў лютага 2012 года склаў 100,8%.

Найбольшы прырост цэнаў з пачатку месяца адзначаны на піва (2,8%), напоі безалкагольныя (1,8%), медыкаменты (2,6%), паслугі сувязі (9,2%), медыцынскія паслугі (3,7%).