«Крышталёвую Паўлінку» атрымае сёння Валянцін Елізар’еў

27.03.2012 / 15:13

Пра гэта «Народнай Волі» стала вядома з надзейных крыніц.

Хто яшчэ сёння, у Міжнародны дзень тэатра, атрымае галоўную тэатральную ўзнагароду?



— Пакуль гэта тайна, усё стане вядома толькі вечарам, — адказаў старшыня Саюза тэатральных дзеячаў Аляксей Дудараў. — Адно толькі магу сказаць, што сёлета мы ўручаем нашу «Паўлінку» 20-ы раз. І з гэтай нагоды рада тэатральных дзеячаў вырашыла ўручыць адразу тры «Крышталёвыя Паўлінкі». Тое, што гэта будуць людзі адметныя, слынныя, знаныя, — тут пытанняў няма. У сям’ю, дзе знаходзяцца нашы легендарныя Лілія Давідовіч, Стэфанія Станюта, Валерый Раеўскі, Расціслаў Янкоўскі, Наталля Гайда, Барыс Герлаван, менш значныя асобы не трапляюць.

Дарэчы, уручэнне ўзнагарод адбудзецца не ў сталіцы, а ў рыцарскім замку ў Астрашыцкім Гарадку.