Мара беларуса: «Ружовашчокая, славянская, беларускамоўная»

Які павінен быць сучасны хлопец ці дзяўчына? Відэапытанка моладзі на вуліцах Мінска.

27.03.2012 / 18:52

Вясна — пара кахання. Пасля зімовага сну абуджаецца не толькі прырода, але і чалавечыя пачуцці. Асабліва — калі ты малады. Але ж, каб звярнуць на сябе ўвагу «аб’екта кахання», трэба нечым яго зацікавіць.

Якім павінен быць сучасны хлопец ці дзяўчына, каб ён ці яна вам спадабаліся?

А як лічыце вы? Калі ласка, выказвайцеся ў каментах.

Аксана Рудовіч, Таццяна Гаўрыльчык