П’яны трактарыст урэзаўся ў пасажырскі цягнік + фота

Пасажыры не пацярпелі, у трактарыста нязначныя траўмы.

30.03.2012 / 18:55

Здарылася гэта ў пятніцу 30 сакавіка каля прыпыначнага пункту Батча ў Кобрынскім раёне, паведамляе партал Auto.onliner.by.

Прыблізна а 10-й раніцы пасажыраў цягніка Брэст-Лунінец напалохаў моцны удар. Аказалася, што ў другі вагон цягніка ўрэзаўся трактар. 42-гадовы трактарыст праігнараваў сігналы святлафора і гукавую сігналізацыю.

На месцы здарэння супрацоўнікі ДАІ не выявілі слядоў тармажэння. Пазней высветлілася, што мужчына быў нецвярозы.

У выніку здарэння ён атрымаў нязначныя траўмы. Трактар моцна пашкоджаны. Пашкоджаны таксама вагон цягніка. Пасажыры не пацярпелі.