Зборная Беларусі з буйным лікам прайграла Фінляндыі

20.04.2012 / 21:49

Зборная Беларусі 20 красавіка ў фінскім Раўме з буйным лікам прайграла камандзе гаспадароў у матчы Еўрапейскага хакейнага выкліку — 0:5 (0:1, 0:1, 0:3).

21 красавіка ў Тамперэ адбудзецца паўторны паядынак (пачатак, а 16:00 па мінскім часе).

У цяперашнім розыгрышы Еўрапейскага хакейнага выкліку беларусы выйгралі (3:2) і прайгралі (2:4) у гасцях камандзе Аўстрыі, а затым двойчы па булітах саступілі ў Мінску шведам (3:4 і 1:2).