У Мінску прайшоў аўтамабільны рэтра-фестываль — фота

У нядзелю днём цэнтральны праспект Мінска пагрузіўся ў эпоху сярэдзіны мінулага стагоддзя.

07.05.2012 / 02:37

У сталіцы прайшоў першы дзень рэтра-фестывалю, на які прыехалі дзясяткі класічных аўтамабіляў з Беларусі і краін блізкага (і не толькі) замежжа. Жыхары і госці горада назіралі на праспекце Незалежнасці мноства мадэляў, выпушчаных у 1930–1980-х гадах мінулага стагоддзя: Cadillac, Pontiac, Buick, Citroen, Oldsmobile, ГАЗ, Rolls-Royce, Bentley і іншыя маркі.