Беларускі Фэлпс: Ігар Бокій заваяваў 5-е золата на Паралімпіядзе

08.09.2012 / 00:51

18-гадовы Ігар Бокій выйграў свой 5-ы залаты медаль Паралімпіяды. На дыстанцыі 200 м комплексным плаваннем ён 7 верасня перамог з новым сусветным рэкордам — ​​2:06,30.

Дзмітрый Салей у гэтым заплыве заняў 5-е месца.

Перад апошнім днём Паралімпіяды Беларусь мае 5 залатых, 1 срэбраны (таксама медаль Бокія) і 3 бронзавыя медалі (Людміла Волчак — акадэмічнае веславанне, Дзмітрый Субота — трайны скачок, Ганна Канюк — скачок у даўжыню).