Еўра вырас на 80 рублёў

10.09.2012 / 12:41

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы ў панядзелак беларускі рубель зноў крыху ўмацаваўся адносна даляра.

Курс даляра другі дзень запар знізіўся на 20 рублёў да 8 410 рублёў. Еўра вырас на 80 рублёў да 10 760.

Курс расійскага рубля вырас на 1,5 рубля да 265 беларускіх.