Абакралі «Офіс за дэмакратычную Беларусь» у Брусэлі. Шпіёны дзейнічаюць?

Гэта здарылася на выходных. Прапаў адзін з камп’ютараў.

17.09.2012 / 21:43

Знікненне было заўважана ў панядзелак зранку, калі ўсе супрацоўнікі прыйшлі на працу.

Прадстаўнікі бізнэс-цэнтру, дзе здымае памяшканне офіс ОДБ, выклікалі паліцыю. Застаецца незразумелым, як рабаўнікі патрапілі ў будынак, бо ўваход магчымы толькі пры наяўнасці прапускной магнітнай карткі. Невядома і тое, якім чынам былі адамкнёныя дзверы абодвух пакояў, на якіх няма слядоў узлому. На дадзены момант вядзецца следства.

Ніводная з іншых арганізацый, што месцяцца на тым жа паверсе, не пацярпела.