У Мінску адкрылі першы ў краіне апарт-гатэль — фота і відэа

Ён можа прыняць да 400 гасцей, у сярэднім аднапакаёвы нумар будзе каштаваць $90.

20.09.2012 / 19:34

На адкрыцці. Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька (злева) і старшыня назіральнай рады ТАА "Лада ОМС Энерга" Аляксей Ваганаў (у цэнтры).

20 верасня ў Мінску па вуліцы Шчорса, 1, адбылося адкрыццё першага ў Беларусі апарт-гатэля «Камфорт» — праекта групы кампаній «Лада ОМС», які прадугледжвае спалучэнне хатняй абстаноўкі з паслугамі гатэля.

Гатэль «Камфорт» абсталяваны ў звычайнай панэльнай дзевяціпавярхоўцы — усе кватэры аснашчаныя неабходнай мэбляй, посудам і бытавой тэхнікай. У сярэднім аднапакаёвы нумар аматару хатняй утульнасці будзе каштаваць $90 за суткі.

Як сказалі аўтары праекта, гатэль разлічаны найперш на гасцей і ўдзельнікаў чэмпіянату свету па хакеі, які пройдзе ў Беларусі ў 2014 годзе.