Арыгінал Статута ВКЛ з'явіўся ў электронным выглядзе

21.11.2012 / 21:41

На сайце Музея гісторыі Магілёва выставілі адсканаваны Статут Вялікага Княства Літоўскага, выдадзены ў 1588 годзе канцлерам ВКЛ Львом Сапегам.

Гэты асобнік сёлета выкупілі ў Расіі з ініцыятывы музея. Прэзентацыя Статута адбылася 7 чэрвеня ў Мінску, а праз два дні ў Магілёве.