Учора на 75-ым годзе жыцця памёр гісторык, археолаг Міхась Чарняўскі. У матэрыяле скарыстаныя цытаты з інтэрв’ю Міхась Чарняўскага «Нашай Ніве», радыё «Свабода», «Рэгіянальнай газеце», «Туризму и отдыху».

● (Студэнтам.) Я не вучу вас, я толькі магу натхняць.

● Мяркую, я б мог паразумецца з чалавекам каменнага веку.

● Бацька мне пальцам тыкаў у грудзі і казаў: «Ты запомні, ты — беларус!». Я казаў: «Я — белалус, белалус!».

● З матэматыкай у мяне было слаба, я яе не любіў. Бяздушныя формулы прыводзілі ў глыбокую дэпрэсію.

● У пятым класе рашыў я распаўсюджваць лістоўкі. Узяў сшытак у клетачку і друкаванымі літарамі пісаў там нешта, ледзьве не «Прэч рускіх акупантаў!».

● З дзяцінства хацеў падарожнічаць.

● Я ўжо, у прынцыпе, прыехаў у Мінск свядомым чалавекам.

● У антыкамуністычным пасляваенным руху ў Беларусі я не ведаю больш моцнай і гераічнай асобы за Расціслава Лапіцкага.

● Не ў кожнага лідара хапае мужнасці ўзяць на сябе боль людзей, што пайшлі за ім.

● Археолаг не можа быць калекцыянерам.

Я вельмі шчаслівы, што сын стаў археолагам.

● Жонка мая любіць падмеціць, што ў Беларусі прыкладна 40 археолагаў, і з іх тры − у нашай сям’і.

● Наша мінулае не ў музеях і архівах — а ў зямлі.

● Зямлю можна чытаць як кнігу.

● Начальства не вечнае. Вечная толькі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?