Мадэль замка ў Міры на фоне адрэстаўраванага арыгінала.
Мадэль замка ў Міры
Мадэль замка ў Міры.
Мадэль гродзенскага замка Вітаўта.
Мадэль гродзенскага замка Вітаўта.
Мадэль замка Гедыміна ў Лідзе.
Мадэль замка Гедыміна ў Лідзе.
Мадэль царквы ў Мураванцы.
Мадэль царквы ў Мураванцы.
Мадэль царквы ў Мураванцы.
Серыя набораў дзiцячай творчасцi «Замкi Беларусi» папоўнілася папяровай мадэллю мажэйкаўскай царквы-крэпасці.
Яшчэ у 2012 годзе Iгар Адасiк з Гродна зрабiў папяровую копiю гродзенскага замка Вiтаўта для сваей маленькай дачкi Адэлi. Праз некаторы час да замка Вiтаўта далучыўся папяровы замак Гедымiна ў Лiдзе.
Так стварэнне папяровых замкаў для дачкi паступова пераўтварылася ў больш масштабны праект, вынiкам якога стала ўзнiкненне серыi папяровых набораў дзiцячай творчасцi «Замкi Беларусi».
Узнiкла пытанне: чаму б не рабiць такiя замкi таксама i для ўсiх беларускiх дзетак, каб яны разам са сваiмi бацькамi маглi займацца творчасцю, адначасова вывучаючы гicторыю роднага краю.
На гэты момант у серыю ўваходзяць замак Вiтаўта ў Гродне, замак Гедымiна ў Лiдзе, Мiрскi замак, скончана праца над Мажэйкаўскай царквой-крэпасцю.
Кожны набор уключае ў сябе гiстарычную даведку, iнструкцыю па складанні замка, мадэль замка ў разгортцы на 3-5 старонках А4, сувенiрны магнiцiк.
На думку стваральнікаў праекта, такія мадэлі могуць паспяхова выкарыстоўвацца бацькамі і дзецьмі дома, настаўнікамі на ўроках гісторыі Беларусі — у якасці нагляднага дапаможніка, і проста стаць добрым падарункам маленькаму беларусу.
Замовіць любы камплект з серыі «Замкі Беларусі» можна па тэл.: +375 29 352-07-52, а таксама па e-mail: [email protected]. Магчыма адпраўка поштай (па Беларусі бясплатна).





