Учора не стала Веры Адамовіч, удавы пісьменніка Алеся Адамовіча. Ёй ішоў 85-ы год жыцця.
Яна была філолагам, выдатным спецыялістам у кніжнай справе. А яшчэ яна была анёлам-ахоўнікам свайго мужа — вялікага гуманіста ХХ стагоддзя.
Выказваем шчырыя спачуванні іх дачцэ — Наталлі Адамовіч, захавальніцы спадчыны бацькі.