Пахаванне вядомага бізнэсмэна, экс-уладальніка гандлёвага дома «Ждановічы» адбудуцца заўтра.

Хутчэй за ўсё, Яўген Аляксандравіч будзе пахаваны на могілках у вёсцы Тарасава пад Мінскам, — недалёка ад дома, дзе жыў.

У апошнія гады Яўген Шыгалаў доўга і цяжка хварэў. У яго былі праблемы з сэрцам, ён перанёс некалькі складаных аперацый.

У мінулым годзе ў інтэрв'ю «Народнай Волі» Яўген Аляксандравіч прызнаўся, што ў яго да ўсяго іншага выявілі яшчэ і найцяжкае захворванне крыві. Ён лячыўся і ў Беларусі, і за мяжой. Некалькі месяцаў бізнэсмэн правёў у Ханоі і нават прывёз адтуль у Беларусь тытулаванага доктара. Шыгалаў тады казаў, што пасля лячэння яму стала лепш. І верыў, што зможа перамагчы страшную хваробу.

Як стала вядома «Народнай Волі», вядомы бізнэсмэн памёр сёння ноччу. Яму быў 61 год.

* * *

У красавіку 2008 года тады яшчэ гендырэктар гандлёвага дома «Ждановічы» Яўген Шыгалаў быў затрыманы праваахоўнымі органамі, праз два дні яго арыштавалі і ўжо ў следчым ізалятары прад'явілі абвінавачванне. У дачыненні да Шыгалава была ўзбуджаная крымінальная справа за незаконны захоп зямлі і злоўжыванне ўладай. Суму шкоды бізнэсоўцу налічылі фантастычную — амаль 40 мільёнаў даляраў. 1 кастрычніка 2009 года стала вядома, што Шыгалаў вызвалены ад крымінальнай адказнасці на падставе загада прэзідэнта аб спыненні крымінальнага пераследу бізнэсмэна з умовай пакрыцця шкоды. А яшчэ праз некалькі дзён тагачасны кіраўнік МУС Уладзімір Навумаў паведаміў, што на будаўніцтва лядовага палаца «Чыжоўка- Арэна» будзе накіравана частка сродкаў, атрыманых у кошт пакрыцця шкоды ад генеральнага дырэктара гандлёвага дома «Ждановічы» Яўгена Шыгалава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?