Штотыдзень карэктарка «Нашай Нівы» запісвае тыповыя памылкі, якія яна выпраўляла ў артыкулах рэпарцёраў і пазаштатных аўтараў. Штосерады гэтую падборку яна рассылае супрацоўнікам.
Такім чынам мы стараемся ўзняць культуру мовы.
Праблема ў тым, што са школы і ўнівера людзі выходзяць з нетрывалымі ведамі беларускай. Да таго ж, дамінацыя расейскай мовы ў гарадскім асяроддзі, на радыё і ТВ блытае людзей. Даводзіцца ўвесь час нагадваць правілы.
Мы падумалі, што гэтыя памылкі могуць быць цікавыя і чытачам, якія вучаць мову ці любяць мову. Гэта ж тыповыя выпадкі.
Форма тлумачэння — мінімалістычная.
ЕкацЯрынбург;
рЭспіратар;
канфЕдэрацыя;
блОкпост;
крОвапраліццЕ;
шЭраг – шАраговы;
куЧАравы – рас. курчавый; адбываецца метатэза – перастаноўка літар або складоў у слове, як і ў словах далонь (ладонь), дбаць (бдеть);
поспехУ, ростУ, рахункУ;
ума не приложу (рус.) — не даўмеюся, розуму не дабяру, (бел.).
Глядзі таксама:
Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за лістапад
Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за снежань — 1
Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за снежань — 2
Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за студзень — 1
Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за студзень — 2
Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за студзень — 3
Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за студзень — 4
Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за люты — 1
Тыповыя памылкі з «Нашай Нівы» за люты — 2





