2 сакавіка на 69-м годзе жыцця памёр рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта Пятро Кухарчык. 

Ён быў доктарам фізіка-матэматычных навук (1988), прафесарам (1990), членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук (1994). Аўтар звыш 170 навуковых прац, у тым ліку 1 манаграфіі і 42 вынаходніцтваў.

З 1972 па 1990 працаваў у Навукова-даследчым інстытуце прыкладных фізічных праблем імя А.Н.Сеўчанкі пры БДУ. З 1990 быў прарэктарам БДУ, загадчыкам кафедры. З лістапада 2001 да сакавіка 2003 — рэктар Акадэміі кіравання пры прэзідэнце, з 2003 да гэтага часу — рэктар БДПУ імя Максіма Танка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0