Яскравая альтэрнатыўная каманда з Брэста дае вялікі сольны канцэрт у Мінску. 21 сакавіка ў клубе «Піраты» (Партызанскі пр., 6, ст.м. «Пралетарская») берасцейцы прадставяць ужывую свой новы альбом «Мы застаемся». Пачатак а 19.00.

«Канцэрт 21 сакавіка для нас будзе надзвычай адказным, і мы пакажам усё, на што здольныя. Сыграем песні, якія ад нас чакаюць, але будуць і сюрпрызы», - кажа вакаліст каманды Павел Прохараў. Вядома ж будзе і «Вясна.by», і «Make Yourself», і «Калыханка», і «Ліхтары». Загалоўны нумар альбому «Апошняя песня» (з рэфрэнам «Мы застаемся») Прохараў праспявае дуэтам з Касяй Леванюк, чароўнай вакалісткай гурту Terrakod, які выступіць у якасьці госця прэзентацыі. Таксама ў канцэрце возьме ўдзел Федзя Жывалеўскі, гуру беларускага панку з гурту «Голая манашка».

Канцэрт пройдзе ў межах акцыі «Жывы Тузін», якую ладзіць партал Tuzin.fm разам з кампаніяй «Будзьма беларусамі».

Квіткі: 70 000 (танцпляц), 90 000 (столік) – папярэдне, 90 000 (танцпляц), 120 000 (столік) – у дзень канцэрта. Даведкі па т.: +375 29 6872093. Квіткі ў касах і на сайце КВІТКІ.BY.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?