«Характэрна, што [Крымскі крызіс] адбываецца ў «юбілейны» год — роўна 60 гадоў таму паўвостраў быў перададзены ад Расеі ў склад Украіны, — нагадвае на старонках «Советской Белоруссіі» калумніст Усевалад Шымаў. — Зразумела, Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў, з чыёй ініцыятывы гэта было зроблена, і падумаць не мог, што СССР калі-небудзь распадзецца і Крым стане каменем спатыкнення ў адносінах дзвюх незалежных дзяржаў. Тады гэта ўспрымалася толькі як чарговая палітыка-адміністрацыйнае перакройванне ўнутраных межаў, такіх крокаў у гісторыі СССР было нямала. Дарэчы, пры Хрушчову ў склад Расіі была «вернутая» Карэла-Фінская ССР. Калі б гэтага не адбылося, то сёння, хутчэй за ўсё, на карце планеты было б на адну дзяржаву больш.

Усё гэта гаворыць аб тым, наколькі часам выпадковымі могуць быць палітычныя межы. Цалкам натуральна, што такія мяжы могуць станавіцца крыніцай сур'ёзнай напружанасці. Крым тут — далёка не першы прэцэдэнт», — піша Шымаў.

«Відавочна, што для таго, каб утрымаць у складзе адной дзяржавы гістарычна і культурна разнастайныя вобласці, патрэбныя найвышэйшы палітычны пілатаж, мудрасць і такт. На жаль, сучасным палітыкам гэтага надта а надта бракуе. А адсюль — канфлікты, супярэчнасці і жаданне перакраіць несправядлівыя з таго ці іншага пункту гледжання межы», — падсумоўвае аўтар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0