XV справаздачна-выбарны з'езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) адбудзецца 16 сакавіка ў Мінску, паведаміла старшыня партыі Ірына Вештард.

У мерапрыемстве плануецца ўдзел каля 100 дэлегатаў з розных рэгіёнаў Беларусі. На з'ездзе будзе абраны старшыня партыі, яго намеснікі, члены Цэнтральнага камітэта, плануецца абмеркаваць змяненні і дапаўненні ў статут і выбарчы рэгламент.

Трэба адзначыць, што Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), кіраўніком якой цяпер з'яўляецца Ірына Вештард, — адна з трох палітычных структур з падобнай назвай.

Акрамя яе існуе Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада пад кіраўніцтвам экс-спікера Вярхоўнага савета Беларусі Станіслава Шушкевіча, а таксама дзейнічае арганізацыйны камітэт па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), кіраўніком якога з'яўляецца экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі палітвязень Мікалай Статкевіч.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?