Еўрапейская камісія прыняла рашэнне часова, да 1 лістапада 2014 года, знізіць мытныя пошліны на ўкраінскія тавары, якія пастаўляюцца ў краіны Еўрапейскага Саюза.
Адпаведнае рашэнне прынята на пасяджэнні Еўракамісіі і накіравана на канчатковае зацвярджэнне ў Раду ЕС і Еўрапейскі парламент у Страсбургу, перадаюць інфармацыйныя агенцтвы.
Гэтым крокам Еўрасаюз хоча падтрымаць украінскую эканоміку ў сітуацыі, калі Расія ўзняла цэны на газ для Украіны і паставіла бар'еры на шляху ўкраінскага экспарту на свой рынак.
Паводле дамовы пра асацыяцыю, Украіна павінна была адкрыць і свой рынак у адказ. Аднак, з улікам надзвычайнасці сітуацыі, еўрапейцы пайшлі на беспрэцэдэнтны аднабаковы крок.
0
0
0
0
0
0