11 сакавіка ў Гомелі невядомыя напалі на агітацыйны пікет, які праводзіў кандыдат у дэпутаты гарсавета, член АГП Дзмітрый Карпенка. Кандыдат трымаў плакат «Кандыдат у дэпутаты Дзмітрый Карпенка — супраць вайны, за Украіну!».
Карпенка балатуецца па Студэнцкай акрузе ў дэпутаты Гомельскага гарсавета. Пікет ён праводзіў у дазволеным месцы — на пляцоўцы каля ДК «Фестывальны». Паводле слоў кандыдата, ён атрымаў ад уладаў дазвол на правядзенне пікета.
Трое маладых людзей падышлі да пікетчыка, пачалі пагражаць кандыдату фізічнай расправай, лаяліся матам, вырвалі ў яго з рук плакат, называлі яго фашыстам. «Ты што, хочаш вайну развязаць?! Майдан у нас арганізаваць?! Валі ва Украіну!» — крычалі яны.
Маладыя людзі забралі плакат і паехалі на аўтамабілі.