Пра гэта заявіў в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў у інтэрв'ю Agence France-Presse.
«Мы не можам пачынаць ваенную аперацыю ў Крыме, бо тым самым мы паставім пад удар усходнюю мяжу і Украіна застанецца безабароннай», — сказаў ён.
Таксама ён паведаміў, што лічыць крымскі рэферэндум загадзя сфальсіфікаваным.
«Тое, што яны называюць рэферэндумам, будзе адбывацца не ў Крыме, а ў крамлёўскіх кабінетах», - заявіў в.а. прэзідэнта агенцтву.





