Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў 11 сакавіка на нарадзе па ўдасканаленні сістэмы і працы па прыёме ў ВНУ і ССНУ, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі.
«Мы гаварылі пра тое, што з павелічэннем нагрузкі вырасце зарплата настаўнікаў. Мы гэта зрабілі, усё, што сэканомілі, аддалі, але рост аказаўся нязначным», — сказаў кіраўнік Беларусі. У гэтай сувязі Лукашэнка даручыў ураду, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму адшукаць магчымасці і істотна павысіць заработную плату педагогам школ пачынаючы з наступнага навучальнага года, а таксама работнікам дзіцячых садкоў.
«Тут трэба задзейнічаць усе наяўныя рэзервы, — адзначыў Лукашэнка. — Паглядзіце, на што трацяцца грошы, прыбярыце ўсё лішняе, вы сэканоміце грошы і аддасце тым, каму трэба сёння дадаць заработную плату».
«Настаўнікаў крыўдзіць нельга. Яны складаюць адну з самых актыўных частак грамадства, галоўную апору ўлады на месцах», — падкрэсліў Лукашэнка.





