Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура запусціў уласную інтэрактыўную праграму на нацыянальным радыё краіны пад назвай «У кантакце з Мадурам».

Па словах прэзідэнта, гаворка ідзе пра «новую форму камунікацыі з венесуэльскім народам». Акрамя радыёпраграмы лідар краіны намераны кантактаваць з суграмадзянамі праз Twitter і Facebook.

Гутарыў з народам праз СМІ актыўна папярэднік Мадуры Уга Чавэс, чыя праграма «Алё, прэзідэнт!» была вельмі папулярная сярод венесуэльцаў.

Падчас праграмы, якая выходзіла як на радыё, так і па тэлебачанні, Чавэс адказваў на пытанні гледачоў і выказваўся на самыя розныя тэмы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?