3 лістапада 2013 «Мерсэдэс» выехаў на чыгуначны пераезд і сутыкнуўся з пасажырскім цягніком і грузавым лакаматывам. Легкавік тады проста ператварыла ў груду жалеза, а людзей з машыны выкінула: кіроўца і двое пасажыраў загінулі, яшчэ аднаго хлопца шпіталізавалі.

«З улікам сабраных доказаў следчымі ўстаноўлена не толькі асоба, якая кіравала транспартным сродкам, але і месца кожнага пасажыра ў ім. У момант смерці яны знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, у тым ліку 23-гадовы кіроўца, уласнік аўтамабіля, раней пазбаўлены пасведчання кіроўцы, - паведаміла прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог. – Аналізуючы сабраныя падчас папярэдняга расследавання матэрыялы, следства прыйшло да высновы, што прычынай здарэння было грубае парушэнне правілаў дарожнага руху: кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення, выезд на чыгуначны пераезд пры забараняльным сігнале святлафора».

Крымінальная справа спынена ў сувязі са смерцю кіроўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?