У twitter некаторыя СМІ паведамляюць, што 4-я на сёння ракетка свету Вікторыя Азаранка і яе бойфрэнд, вядомы музыкант Рэдфу 11 сакавіка таемна пажаніліся, прычым цырымонія прайшла ў вельмі сакрэтнай інтымнай абстаноўцы ў прысутнасці некалькіх сяброў закаханых.

Reuters.com

Reuters.com

Таксама паведамляецца пра нейкае папяровае пасведчанне, якое пацвярджае факт куплі заручальнага пярсцёнка музыкантам Рэдфу на мінулым тыдні. Пара была заўважаная ў некалькіх найбуйнейшых ювелірных крамах.

У бойфрэнда Вікторыі плануецца выступленне з канцэртам у Індыі 22 і 23 сакавіка. Паводле дадзеных індыйскіх СМІ, вяселле музыканта і спартсменкі магло б адбыцца ў горадзе Джайпур.

Пара пазнаёмілася ў 2012 на US Open, і з тых часоў музыканта Рэдфу часта бачаць на трыбунах, дзе ён горача перажывае за сваю сяброўку.

У пачатку гэтага года Вікторыя Азаранка заяўляла СМІ, што пра свае заручыны або вяселле яна раскажа журналістам толькі тады, калі на яе безыменным пальцы з'явіцца шыкоўны заручальны пярсцёнак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?