Лідар партыі ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі прапанаваў выключыць з расійскага алфавіта літару «Ы».

Дмитрий Духанин / «Коммерсантъ»

Дмитрий Духанин / «Коммерсантъ»

Перад пасяджэннем Дзярждумы РФ Жырыноўскі заявіў: «Прыбраць гэтую літару гадкую, гэта азіятчына, нас за гэта не любяць у Еўропе». Ён падкрэсліў, што гэтая літара прыйшла ў расійскую мову «ад манголаў», і яе няма ў ніводнай еўрапейскай мове. Палітык дадаў: «Гартанны гук, гэта звяры так кажуць: «ы- ы». «І « — усё, дастаткова».

Па словах Жырыноўскага, у дзяцінстве яго сын (віцэ-спікер Дзярждумы Ігар Лебедзеў) не мог вымаўляць літару «ы». «Кажа: «Тата, тата, там мішка». Я думаю, які мішка? Мядзведзь ці што? Аказваецца мыш», — распавёў лідар ЛДПР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?