«Я здзіўлены гэтай абсалютнай закаханасцю ў вайну. Быццам гаворка ідзе не пра расійскі народ, не пра гонар, не пра жыццё, а пра ўдзел у нейкай гульні. Мы згулялі ў Алімпійскія гульні, атрымалася добра, гэта нейкае ап'яненне, як нейкая наркатычная зараза, быццам мы наздзяйснялі ўсякіх розных злачынстваў, і нам гэта спадабалася, і нам ужо нічога не страшна. У дадзенай сітуацыі трэба ісці на мірнае ўрэгуляванне канфлікту. Давайце запросім кіраўніцтва Украіны сюды, зладзім сумесную адкрытую нараду, пакажам яе па тэлебачанні ў дзвюх дзяржавах — у Расіі і Украіне. Абмяркуем усе пытанні, патлумачым адно аднаму пазіцыі. Мы не адзін народ з украінцамі, мы розныя. У нас унутрана розныя культуры. Нездарма ўкраінцы заўсёды хацелі жыць асобнай дзяржавай. Так, мы блізкія, у нас ёсць шмат падобнага, але гэта не азначае, што мы адзін народ. Гэта зусім не так. Мы розныя, і нам гэтую рознасць трэба паважаць і шанаваць. Мне здаецца, што нейкае страшнае зацьменне найшло на многіх рускіх людзей. А гэта азначае, што ўсе тыя праблемы, усе тыя грахі народа, якія былі здзейсненыя ў сталінскі час, тыя страшныя рэпрэсіі, недазволеныя і непакаяныя грахі, усё гэта ўсплыло на паверхню і пачынаецца зноў.

…Украіна ўсё роўна выжыве і будзе той дзяржавай, якой яна хацела быць. А мы нанясем па нашай краіне абсалютна дэградавальны ўдар».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0