Раскамнагляд вынес папярэджанне электроннаму выданню Лента.ру за «распаўсюджанне матэрыялаў экстрэмісцкага характару».
Такім прызнана інтэрв'ю з кіраўніком кіеўскага аддзялення «Правага сектара» Андрэем Тарасенкам. Гэты матэрыял утрымліваў спасылку на выказванні Дзмітрыя Яраша — кіраўніка кааліцыі правых і нацыяналістычнх суполак Украіны «Правы сектар».
«Правы сектар» адыграў важную ролю ў адхіленні ад улады ва Украіне прарасійскага і карумпаванага ўрада Януковіча. Гэта яго байцы радыкалізавалі Майдан пасля прыняцця Януковічам «законаў пра дыктатуру».
Пасля гэтага Расія абвінаваціла Яраша ў публічных закліках да тэрарыстычнай дзейнасці. Басманны суд Масквы завочна арыштаваў Яраша.
Лента.ру — гэта адзін з самых папулярных інтэрнэт-парталаў Расіі.





