«Кыргызская Рэспубліка асуджае любыя дзеянні, накіраваныя на дэстабілізацыю абстаноўкі ва Украіне, — гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў краіны. — Таму лічым недарэчнай і неадэкватнай заяву Януковіча ад 11 сакавіка бягучага года.

Адзінай крыніцай улады ў любой краіне з'яўляецца народ. Не можа быць легітымным прэзідэнт, які цалкам страціў давер свайго народа, дэ-факта згубіў прэзідэнцкія паўнамоцтвы і, больш за тое, які ўцёк са сваёй краіны. Менавіта непрадуманыя дзеянні і карумпаванасьць былых уладаў Украіны прывялі да сённяшняга крызісу і гібелі дзясяткаў нявінных людзей.

Кыргызская Рэспубліка выступае за найхутчэйшае ўрэгуляванне сітуацыі ў Украіне мірнымі сродкамі, шляхам перамоваў і дыялогу, пры безумоўным захаванні нормаў міжнароднага права і Статута ААН», — гаворыцца ў заяве Кыргызстана.

Кіргізія была другім на чарзе прэтэндэнтам на ўступленне ў Мытна саюз пасля Арменіі. Бішкек, праўда звязваў гэты крок з атрыманнем ад Масквы значных фінансавых сродкаў на «адаптацыю». У цэлым Кіргізія значна мацней залежыць ад Казахстана, чым ад Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?