Сёння а першай гадзіне ночы супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны ў Херсонскай вобласці затрымалі разведгрупу Узброеных сіл Расіі, якая пранікла на тэрыторыю Херсонскай вобласці з Крыма, паведамляюць украінскія СМІ.
СБУ паведамляе, што мэтай разведгрупы было атрыманне дадзеных аб перадыслакацыі і ступені гатоўнасці зенітна-ракетнага дывізіёна ў горадзе Кахоўка, зенітна-ракетнай брыгады і падраздзялення аўтамабільнай брыгады.
Кіраўніком групы з'яўляецца грамадзянін Расійскай Федэрацыі, афіцэр ваеннай разведкі 1981 г.н., ураджэнец Разанскай вобласці.
Затрыманы незаконна выкарыстоўваў пашпарт грамадзяніна Украіны на імя Арбузава Яўгена Сяргеевіча, 1986 г.н.
У сваім тлумачэнні пасля затрыманьня ён прызнаў, што збіраў інфармацыю разведвальнага характару: каардынаты знаходжання блокпастоў памежных войскаў, размяшчэння частак падраздзяленняў Узброеных сіл Украіны.





