Украіна знаходзіцца перад пагрозай поўнамаштабнага ўварвання на яе тэрыторыю. На мяжы з Украінай знаходзіцца «групоўкі Узброеных сіл РФ», у тым ліку больш за 80 тысяч асабістага складу.
Пра гэта на брыфінгу заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Андрэй Парубій.
Па словах Парубія, на мяжы з Украінай знаходзіцца «групоўкі Узброеных сіл РФ, уключаючы рэзервы. Гэтая групоўка налічвае больш за 80 тыс. ваеннаслужачых, да 270 танкаў, баявых браніраваных машын — да 180, артсістэмаў — да 380, рэактыўных сістэм залпавага агню — да 18, баявых самалётаў — да 140, ударных верталётаў - да 90, баявых караблёў і катэраў - да 19».
Групоўкі знаходзяцца з поўначы, усходу Украіны, а таксама з паўднёвага захаду, на тэрыторыі Прыднястроўскай Малдаўскай рэспублікі.





