Спявак Сярога стаў вядомы на постсавецкай прасторы дзякуючы песні «Чорны бумер».
Яна з'явілася 10 гадоў таму, у 2004-м.
Але ў апошнія гады песні Сярогі, якія некаторыя крытыкі называюць спартыўнымі частушкамі, амаль не з’яўляліся на ТБ або ў інтэрнеце.
Днямі Сярога пасля доўгага маўчання прэзентаваў кліп на песню «Лють».
Але даступны ён толькі на ягоным канале на YouTube.
Прагляд кліпа паказвае, што творчы стыль Сярогі не надта змяніўся: традыцыйны рэчытатыў гучыць пад гукі фартэпіяна. Аўтар музыкі і слоў – сам Сярога. Рэжысёр кліпа – Уладзімір Якіменка. Відэа набрала ўжо больш за 30 тысяч праглядаў.
0
0
0
0
0
0