Аляксандр Лукашэнка заяўляе аб адсутнасці націску на яго з боку Крамля ў сувязі з падзеямі ва Украіне. Аб гэтым ён заявіў сёння на пасяджэнні Рады бяспекі.
«Некаторыя (я паглядзеў апошнім часам і сёння раніцай агляд сродкаў масавай інфармацыі) пачынаюць падколваць нас, што, маўляў, Лукашэнка не ўступае націску Крамля, пакуль трымаецца», - адзначыў ён.
«На мяне ніхто не націскае, ніякія крамлі і іншыя на мяне ніколі не націскалі, бо гэта, па-першае, бесперспектыўна або, як кажуць дыпламаты, контрпрадукцыйна. На мяне няма чаго націскаць», - падкрэсліў Лукашэнка.
«Я буду абараняць інтарэсы сваёй краіны і дзейнічаць у строгай адпаведнасці з нашымі дагаворамі, у тым ліку ў адпаведнасці з дагаворам аб будаўніцтве Саюзнай дзяржавы, дзе ў нас ёсць прамыя абавязацельствы, гэтак жа, як і ў Расіі. Мы ў гэтых адносінах будзем дзейнічаць», - падкрэсліў ён.
«Больш таго, мы апошнім часам, і мы гэтага не хавалі, знаходзімся ў пастаянным кантакце з прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі. Мы абмяркоўваем розныя пытанні нашых узаемаадносін, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Мы не можам абыходзіць і гэта пытанне. Яно пастаянна ў полі зроку і прэзідэнта Расіі, і прэзідэнта Беларусі».





