Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што Еўрасаюз можа падпісаць дамову аб асацыяцыі з Украінай да канца сакавіка. Пра гэта паведамляе Reuters.
Гэта можа адбыцца ўжо на наступным пасяджэнні Еўрапейскага савета.
Туск падкрэсліў на сумеснай прэс-канферэнцыі з канцлерам Германіі Ангелай Меркель, што дамову неабходна падпісаць як мага хутчэй. Пазіцыю Туска падтрымала Меркель.
Па словах Туска, калі не ўзнікне якіх-небудзь тэхнічных цяжкасцяў, то падпісанне дамовы можа адбыцца на чарговым пасяджэнні Еўрапейскага савета, гэта значыць на наступным тыдні.





