Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель скрытыкавала захоп Крыма расійскай арміяй, адзначыўшы, што Крэмль «скраў» украінскі паўвостраў.

Як паведамляе нямецкая газета Die Zeit, пра гэта федэральны канцлер заявіла падчас пасяджэння парламенцкай групы па канфлікту ва Украіне.

«Мы ўжо можам казаць аб анексіі, бо Расія адбірае Крым ва Украіны. Мы не павінны дазволіць гэтаму здарыцца», — заявіла Меркель.

Разам з тым, яна адзначыла, што нямецкі бок у канфлікце ў Крыме будзе прытрымлівацца так званай «трохбаковай стратэгіі». Берлін будзе дапамагаць Кіеву і адначасова працягваць перамовы з Крамлём. Меркель адзначыла, што Германія павінна паказаць Расіі, дзе мяжа яе дзейнасці. Таксама канцлер заклікала Захад адказаць на дзеянні Расеі жорсткімі эканамічнымі санкцыямі.

Яна падкрэсліла, што яны могуць мець наступствы і для ЕС таксама, таму «еўрапейцы ад Лісабона да Рыгі павінны прытрымлівацца адзінага пункту гледжання».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?