У аддзяленне Украінскага Бізнес-Банка ў Кіеве ўварваліся 20 узброеных мужчын у масках.

Невядомыя былі ўзброены пісталетамі і аўтаматамі. На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі міліцыі, якія перакрылі Маскоўскую вуліцу, дзе знаходзіцца банк.

Першапачаткова, нападнікі захапілі ў закладнікі ахоўнікаў, аднак пасля выпусцілі ўсіх супрацоўнікаў аховы. Як распавялі самі ахоўнікі, невядомыя спрабавалі трапіць у сховішча банка

У ходзе перамоваў з захопнікамі, супрацоўнікам праваахоўных органаў атрымалася ўгаварыць іх здацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?