На Майдане Незалежнасці ў Кіеве адпелі найстарэйшага героя «Нябеснай сотні».

Івану Наканечнаму было 83 гады. Ён быў афіцэрам Ваенна-марскіх сіл Савецкага Саюза. На Еўрамайдан прыходзіў ледзь не штодня, пасля сілавога разгону студэнтаў 30 лістапада.

Смяротныя траўмы галавы мужчына атрымаў, абараняючы барыкады на вуліцы Інстытуцкай, 18 лютага. У бальніцы з комы так і не выйшаў.

Правесці ў апошні шлях загінулага так і не прыехаў сын. Ён жыве ў Санкт-Пецярбургу, і сваякам сказаў, што баіцца ехаць ва Украіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?