Прэзідэнт ЗША Барак Абама, вітаючы ўкраінскага прэм’ер-міністра Арсенія Яцанюка ў Белым доме, выказаў сваё захапленне адвагай украінскага народа, які змагаецца за дэмакратыю і ўніверсальнае права самім выбіраць сваю будучыню.

Reuters.com

Reuters.com

Падаем дэталі гэтых перамоваў паводле паведамленняў «Голасу Амерыкі».

Што Абама сказаў Яцанюку

Паводле словаў Барака Абамы, пасля таго як Віктар Януковіч збег, Вярхоўная Рада Украіны прыняла на сябе адказнасць за запаўненне ўладнага вакууму і сфармавала ўрад, які цяпер ажыццяўляе рэформы, а таксама вядзе перамовы з МВФ. І самае галоўнае, сказаў Абама, Вярхоўная Рада мае цвёрды намер правесці датэрміновыя выбары, на якіх украінскі народ сам зможа абраць новую ўладу.

Амерыканскі прэзідэнт, у прыватнасці, адзначыў: «Найбольшае выпрабаванне, перад якім стаіць Украіна, — гэта пагроза яе тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту.

Мы дакладна заяўляем, што лічым расійскае ўварванне ў Крым, прасоўванне за межы яе ваенных базаў парушэннем міжнародных законаў і міжнародных дамоўленасцяў, якія Расія падпісала, і парушэннем тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны.

Мы ўжо казалі, што застаёмся з Украінай і ўкраінскім народам, каб забяспечыць захаванне яе тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту. Мы ўсё ведаем пра гістарычныя адносіны Расіі і Украіны, і я думаю, прэм’ер-міністр першым гэта пацвердзіць.

Ён і ўкраінскі ўрад у Кіеве найперш звярнуліся да Расійскай Федэрацыі, каб вырашыць праблему дыпламатычным шляхам.

Але, я думаю, прэм’ер-міністр справядліва настойвае, што іншая краіна не можа дыктаваць, як Украіне весці свае справы. Задзейнічаны канстытуцыйны працэс, прызначаныя выбары, якія могуць прывесці да якіх-небудзь зменаў статусу Крыма, але гэта не павінна рабіцца пад руляй пісталета».

Барак Абама таксама папярэдзіў Расію і заклікаў Пуціна выбраць дыпламатычны шлях вырашэння праблемы:

«Мы будзем і надалей казаць расійскаму ўраду, што, калі яны будуць заставацца на абраным імі шляху, не толькі мы, але і міжнародная супольнасць, і ЕС будуць вымушаныя прымусіць Расію заплаціць за парушэнне міжнародных законаў з-за ўмяшання ва Украіну.

Існуе іншы шлях, і мы спадзяемся, што прэзідэнт Пуцін гатовы стаць на гэты шлях. Але, калі ён не захоча, я перакананы, што міжнародная супольнасьць дружна стане на бок украінскага ўрада і падтрымае адзінства і цэласнасць Украіны».

Амэрыканскі прэзідэнт назваў рэфэрэндум у Крыме нелегітымным, сказаў, што ён будзе праводзіцца пад рулямі аўтаматаў.

Гэтая дамова, сказаў Абама, парушае ўнутранае ўкраінскае і міжнароднае заканадаўствы.

Ён адхіліў тлумачэнні Пуціна пра тое, што падобныя працэсы праходзілі ў іншых краінах.

У тых выпадках, сказаў Абама, адбываўся працяглы працэс, часткай якога быў цэнтральны ўрад, і ніводзін з бакоў не ўводзіў на тэрыторыю іншага войскі. ЗША гэты рэфэрэндум не прызнаюць.

Таксама Абама сказаў, што ЗША дадуць Украіне пакет дапамогі, і звярнуўся ў Кангрэс з просьбай як мага хутчэй прыняць закон, які гарантуе прадстаўленне Украіне крэдыту на суму ў 1 мільярд даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?