Паводле праведзенага апытання, колькасць людзей, што ўхваляюць дзейнасць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна узрасла да 71,6% і, такім чынам, дасягнула максімуму за тры гады, паведамляе Усерасійскі цэнтр даследавання грамадскай думкі.

Адзначаецца, што гэта адбылося на фоне Алімпіяды ў Сочы і падзей ва Украіне.

«Папярэдняе максімальнае значэнне гэтага паказчыка было зафіксавана ў маі 2012 года (68,8%), адразу пасля інаўгурацыі Уладзіміра Пуціна ў якасці кіраўніка дзяржавы», — растлумачылі сацыёлагі.

У апытанні, якое прайшло 8—9 сакавіка, прынялі ўдзел 1,6 тыс. чалавек у 130 населеных пунктах Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?